Palina
СаломкI
[Тэкст песні "СаломкI"]

Босая ішла. Раса стаяла
Поле перайшла і ніц упала
Поўня адыйшла і сонца ўстала
А што будзе толку?

А што з таго толку?
А што з таго толку?

Заліва прайшла, зламала ружу
Пасярод мяне зацвіла лужына
Птушкі зімаваць ўляцелі гужай
Зіма будзе доўга

Я каб ведала дзе ўпасці, падклала б саломку
Чаго зараз бедаваць? Будзе мала толку
Я каб ведала дзе ўпасці, падклала б саломку
Чаго зараз бедаваць? Будзе мала тол-
Будзе мала тол-
Будзе мала толку

Каб я ведала дзе ўпасці, падклала б саломку
Падклала б саломку, падклала б саломку
Падклала б саломку, падклала б саломку
Падклала б саломку
Каб я ведала як жыць, спявала б як салоўка
Усе адно яно баліць
А што з таго толку?
А што з таго толку?
А што з таго толку?