Alex Turner
Arctic Monkeys - There’d Better Be A Mirrorball
ЛЕПШ, КАБ ТАМ БЫЎ ДЫСКАБОЛ
[Куплет 1]
Адкінь сентыментальнасць, то не падобна на цябе
Учорашні дзень дагэтуль цячэ скрозь дах
Тут нічога новага
Я ведаю, што абяцаў такога не рабіць
Неяк спадзяваючыся на рамантычную старую дурасць
Гэта, здаецца, больш адпавядае настрою
[Прыпеў 1]
Таму, калі ты хочаш мяне правесці да машыны
Ты павінна ведаць, што на маім сэрцы будзе цяжка
Ці мы можам быць упэўнены
Што там будзе дыскабол?
[Куплет 2]
Ты робішся цынічнай, і то не вельмі добра
Каб паглядзець на выбух, я б апрануў ружовыя акуляры
На тваім месцы, дзетачка
І твой няўтольны голад, з гэтым што?
Той момант, калі глядзіш камусьці ў вочы
Ды кажаш, "Дзетка, усё, як мае быць"
[Прыпеў 2]
Ці ты хочаш мяне правесці да машыны?
Мне дакладна на сэрцы будзе цяжка
Таму, ці можна быць упэўненымі
Што для мяне там будзе дыскабол?
Ох, лепш, каб для мяне быў дыскабол